БЕЛ Ł РУС

Амерыканская сенатарка заклікала да байкоту «Гульні тронаў» 

21.05.2015 / 19:47

Іван Шыла

Прычынай незадаволенасці сенатаркі ад Рэспубліканскай партыі стала сцэна згвалтавання адной з галоўных гераінь серыялу, Сансы Старк.

Клэр Макаскіл напісала ў сваім твітары: «Усё, з мяне хопіць «Гульні тронаў». Сцэна ў Водных садах бязглуздая. Неапраўданая сцэна згвалтавання, агідная і непрымальная. Гэта была камяністая дарога, і цяпер яна скончылася».

Варта дадаць, што многія фанаты серыялу таксама абурыліся паказанай сцэнай, але не толькі з-за яе зместу, а і праз неадпаведнасць яе сюжэту кнігі.

«Гульня тронаў» — адзін з самых папулярных серыялаў сучаснасці. На дадзены момант ідзе паказ пятага сезону. Кошт адной серыі ацэньваецца ў $8 млн, што робіць серыял адным з самых дарагіх у гісторыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула