БЕЛ Ł РУС

Туск: Ад саміта ў Рызе нельга чакаць вялікіх крокаў

21.05.2015 / 23:14

Nashaniva.com

Ад саміта Усходняга партнёрства ў Рызе не трэба чакаць вялікіх крокаў, заявіў перад прыёмам лідараў ЕС і краін Усходняга партнёрства ў прэзідэнта Андрыса Берзіньша старшыня Рады ЕС Дональд Туск.

Reuters.com

Ён указаў, што, нягледзячы на агрэсію і вайну, ЕС пацвердзіў сваё супрацоўніцтва з усходнімі партнёрамі. Ён таксама выказаў упэўненасць, што партнёрства з'яўляецца агульным прыярытэтам Еўрасаюза, і ЕС хоча захаваць адносіны з усімі краінамі Усходняга партнёрства, прыстасаваўшы іх да патрэб і жаданняў кожнай краіны.

«Рыжскі саміт не павінен рабіць вялікіх крокаў. Усходняе партнёрства будзе рабіць крок за крокам, гэтак жа, як фармаваўся ў свой час ЕС», - сказаў Туск, дадаўшы, што Усходняе партнёрства не накіравана супраць Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула