БЕЛ Ł РУС

У Віцебску Audi-100 раструшчыла аб слуп

26.05.2015 / 11:26

Nashaniva.com

Кіроўца загінуў, пасажыр — у лякарні.

У Віцебску мінулай ноччу каля першай гадзіны на вуліцы Чкалава адбылося трагічнае здарэнне. Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, аўтамабіль Audi 100 сутыкнуўся з вулічным ліхтаром. Ад атрыманых траўмаў кіроўца загінуў на месцы. Удар быў настолькі моцным, што машына амаль скруцілася вакол слупа. Яго цела давялося даставаць з дапамогай гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага абсталявання.

41-гадовага пасажыра медыкі даставілі ў лякарню. Папярэдні дыягназ — адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, выцятая рана цемені патылічнай вобласці, тупая траўма жывата.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула