Пахаванне маці Лукашэнкі прайшло ў вузкім коле блізкіх
Пахаванне маці прэзідэнта Беларусі Кацярыны Трафімаўны Лукашэнка адбылося 26 мая на малой радзіме ў Магілёўскай вобласці.
Як паведаміла прэс-сакратар Наталля Эйсмант, яно прайшло ў вузкім коле родных, блізкіх і аднавяскоўцаў.
Копія старой хаты і рэзідэнцыя Аляксандра Лукашэнкі ў Александрыі на месцы радавога гнязда. Аканіцы ў доме пастаянна зачыненыя. Але тэрыторыя дагледжаная, трава скошана. Побач з домам пабудаваны гараж і хлеў. Мясцовыя жыхары кажуць, што Лукашэнка, калі прыязджае на радзіму, часам заходзіць у гэты дом.
Месца, дзе раней стаяў дом дзеда Трахіма. Фота БелаПАН.