БЕЛ Ł РУС

Андрэй Тур: Першая палова студзеня была не вельмі актыўная

14.02.2008 / 15:26

Сямён Печанко

Пра гэта заявіў намесьнік міністра эканомікі на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.


Андрэй Тур

Колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў ад пачатку году, паводле зьвестак на 4 лютага, павялічылася на 25 тыс., паведаміў намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур.

Па стане на 4 лютага зарэгістравана 44, 8 тыс. юрыдычных асобаў, агульны рост склаў 19,2 %, паведаміў сёньня на прэс-канфэрэнцыі намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур. Адначасова колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў ад пачатку году па стане на 4 лютага павялічылася на 25 тыс. (рост склаў 10,8 %). Агульная колькасьць прадпрымальнікаў сягае 216,5 тыс. Расьце колькасьць плацельшчыкаў адзінага падатку — 10,3 %.

Па стане на 4 лютага зарэгістравана 926 ПУП, у стане перарэгістрацыі знаходзяцца 1481 дробных гандляроў.

«Увогуле, першая палова студзеня была не вельмі актыўная ў пляне дзейнасьці», — адзначыў намесьнік міністра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула