БЕЛ Ł РУС

Беларус увайшоў у тройку найлепшых галкіпераў чэмпіянату Грэцыі

26.05.2015 / 22:6

Nashaniva.com

Беларус Андрэй Гарбуноў трапіў у тройку найлепшых галкіпераў першынства Грэцыі па выніках рэгулярнага сезону. Брамнік «Атрамітаса» правёў 23 гульні, прапусціўшы 18 галоў.

Ураджэнец Магілёва, даведаўшыся аб прызнанні, выказаў некаторае здзіўленне: «Гэта зусім нечакана для мяне, бо я выступаю ў Грэцыі першы сезон. Вялікі гонар апынуцца ў тройцы найлепшых галкіпераў чэмпіянату. Я шчаслівы», — паведамляе Прессбол.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула