БЕЛ Ł РУС

«Рэал» абвясціў пра прызначэнне Бэнітэса

3.06.2015 / 11:29

Nashaniva.com

AFP

Былы галоўны трэнер «Напалі» Рафаэль Бэнітэс афіцыйна ўзначаліў «Рэал».

Кантракт з 55-гадовым спецыялістам разлічаны на тры сезоны.

Прэзентацыя і прэс-канферэнцыя Бэнітэс адбудзецца сёння ў 13.00 па мясцовым часе.

Нагадаем, што Бэнітэс змяніў на пасадзе галоўнага трэнера «Рэала» Карла Анчалоці.

Рафаэль Бэнітэс нарадзіўся ў Мадрыдзе ў 1960 г., працаваў у «Рэале» ў пачатку 1990-х у якасці асістэнта, трэніраваў рэзервны клуб «Кастылья», затым — шэраг іспанскіх клубаў, у тым ліку «Валенсію» (2001—2004), пасля — «Ліверпуль» (2004—2010), «Інтэр» (2010), «Чэлсі» (2012—2013), «Напалі» (2013—2015).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула