БЕЛ Ł РУС

Пяцігадовая дзяўчынка, што прапала ў парку Горкага, знойдзена

3.06.2015 / 22:58

Nashaniva.com

Як паведаміў вечарам 3 чэрвеня пошукава-выратавальны атрад «Анёл» на сваёй старонцы ў сацсетках у Мінску была абвешчана аперацыя «Чырвоны шчыт».

«У парку Горкага прапала дзіця 5 гадоў! Дзяўчынка ў салатавай майцы, з самакатам. Валасы сабраны ў хвост. Тэрміновы збор пошукавай групы ў парку імя Горкага! Усе, хто можа выехаць у парк, выязджайце!, — казалася ў паведамленні.

На абвестку зрэагавала некалькі дзясяткаў чалавек.

Пасля 23:00 з'явілася паведамленне, што дзяўчынка знайшлася, усё нармальна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула