БЕЛ Ł РУС

Партыя Эрдагана губляе большасць, а курдская ўпершыню трапляе ў парламент

7.06.2015 / 21:29

СГ

Кіроўная партыя Справядлівасці і развіцця (АК) прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана, паводле папярэдніх вынікаў выбараў,згубіць абсалютную парламенцкую большасць.

Як паведамляе тэлеканал CNN Turk, па выніках падліку 90% галасоў, за АК аддадзена 41% галасоў, а курдская Народна-дэмакратычная партыя (HDP) набірае 13% галасоў і ўпершыню трапляе ў парламент.

Калі вынікі істотна не зменяцца, партыя Эрдагана згубіць абсалютную большасць у парламенце і не зможа пашырыць паўнамоцтвы прэзідэнта краіны, змяніўшы канстытуцыю, і ёй, магчыма, прыйдзецца фармаваць кааліцыйны ўрад.

Раней сама назва «курды» была ў Турцыі забаронена, замест гэтага належала казаць «горныя туркі». Аднак паступова законы краіны прыводзяцца ў адпаведнасць з еўрапейскімі нормамі. Дзякуючы гэтаму курды атрымалі магчымасць скіраваць у парламент уласную партыю. HDP атрымала абсалютную большасць у 11 правінцыях на паўднёвым усходзе Турцыі і адносную — яшчэ ў дзвюх на паўночным усходзе. У правінцыі Дыярбакір — вакол найбольшага горада рэгіёна — курдская партыя атрымала 78% галасоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула