БЕЛ Ł РУС

У Мінску абрабавалі 88-гадовага дзядулю

8.06.2015 / 10:43

Nashaniva.com

У Мінску па гарачых слядах раскрыты разбойны напад на 88-гадовага мужчыну.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, некалькі дзён таму на спецлінію 102 паступіла паведамленне пра разбойны напад на старога мужчыну ў пад'ездзе дома № 8 па вуліцы Пятра Глебкі. Двое невядомых з ужываннем гвалту скралі ў старога 400 тысяч рублёў.

Паведамленне было перададзена ў Фрунзенскае РУУС сталіцы. Старшы аператыўны дзяжурны зарыентаваў бліжэйшыя нарады і аўтапатрулі на пошук злачынцаў, паведаміўшы іх прыкметы.

Праз 15 хвілін супрацоўнікамі аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС і аддзела дэпартамента аховы Фрунзенскага раёна былі затрыманыя непрацуючыя 24-гадовы жыхар Бярэзінскага раёна і 21-гадовы жыхар Пухавіцкага раёна. Іх даставілі ў Фрунзенскае РУУС для разбору.

Пацярпелы, які атрымаў цялесныя пашкоджанні, змешчаны ў бальніцу. У дачыненні да затрыманых распачата справа па ч. 2 арт. 207 КК (разбой, учынены групай асоб).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула