БЕЛ Ł РУС

Макей: Мінск не мяняе знешнепалітычнага вектара саюзніцтва з Масквой

8.06.2015 / 11:44

Nashaniva.com

tass.ru

Мінск не мяняе знешнепалітычны вектар саюзніцтва з Масквой. Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей на адкрыцці перамоваў з расейскім калегам Сяргеем Лаўровым, паведамляе tass.ru

«У СМІ ёсць публікацыі, што нехта мяняе нейкія знешнепалітычныя вектары, - сказаў ён. - Мы разглядаем, разглядалі і будзем разглядаць Расію як бліжэйшага саюзніка і партнёра, і заўсёды будзем прытрымлівацца нашых ўзгодненых падыходаў».

«Сітуацыя ў свеце цяпер складаная, у нашым рэгіёне ў тым ліку, — адзначыў Макей. — Перакананы, што сёння як заўсёды запатрабавана наша ўзаемадзеянне ў канструктыўным духу, як на міжнароднай арэне, так і ў рамках нашай інтэграцыйнай структуры — cаюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, іншых інтэграцыйных структур».

«Ёсць шэраг праблем, якія патрабуюць нашага сумеснага рэагавання», — падкрэсліў міністр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула