Мінфін ЗША: Магчымыя новыя санкцыі супраць Расіі
ЗША і іншыя краіны «Вялікай сямёркі» гатовыя, калі спатрэбіцца, увесці новыя санкцыі ў дачыненні да Расіі, заявіў міністр фінансаў ЗША Джэйкаб Лью на перамовах з украінскім прэм'ер-міністрам Арсеніем Яцанюком.
«ЗША і нашыя саюзнікі па G7 гатовыя да ўвядзення сур'ёзных дадатковых санкцый у дачыненні да Расіі ў якасці адказу на яе агрэсіўныя дзеянні на ўсходзе Украіны», — сказаў ён.
Лью сустракаўся з Яцанюком і міністрам фінансаў Украіны Наталляй Ярэсько.
Джэйкаб Лью таксама заявіў, што Вашынгтон падтрымлівае ідэю рэструктурызацыі камерцыйных даўгоў Украіны
Раней Барак Абама заявіў, што ўзмацненне санкцый у дачыненні да Расіі абмяркоўвалася на саміце «Вялікай сямёркі» на «тэхнічным» узроўні, але пакуль не на палітычным.
Гэта значыць, што краіны Захаду гатовыя ўвесці дадатковыя істотныя санкцыі, але толькі ў тым выпадку, калі мінскі мірны працэс зойдзе ў тупік.