БЕЛ Ł РУС

Беларусы знялі гангстарскі кліп на «заводзе Санфранцыскадрэў» ВІДЭА

11.06.2015 / 12:15

Аляксандр Арсёнаў

Яны выпадкова не з Вайс Сіці?

Беларускі гурт Switter Boys прадставіў кліп на песню «Get Down (sweetfight remix)», знятую, як паведамляецца ў кліпе, на «заводзе Санфранцыскадрэў».

Паліцыянты спрабуюць затрымаць стэрэатыпных амерыканскіх гангстараў 70-гадоў падчас продажу белага парашку на тэрыторыі завода. Аперацыя скончваецца перастрэлкай у стылі GTA са спецэфектамі a-la «Матрыца».

Switter Boys сталі вядомымы праз кліпы 2012 года «Я люблю тебя, Дженніфер Лопез» і «BATE Got The Power». Гурт спрабаваў свае сілы ў адборы на «Еўрабачанне» ў 2014 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула