БЕЛ Ł РУС

Пад Брэстам пачынаюцца беларуска-кітайскія антытэрарыстычныя вучэнні

16.06.2015 / 15:57

16 чэрвеня на палігоне 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады «Брэсцкі» адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця сумесных беларуска-кітайскіх антытэрарыстычных вучэнняў (трэніроўкі) «Імклівы арол — 2015». 

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, у вучэннях бяруць удзел ваеннаслужачыя мабільнай роты 382-га асобнага мабільнага батальёна 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі і спецыяльнай паветрана-дэсантнай роты Паветрана-дэсантных войскаў Ваенна-паветраных сіл Народна-вызваленчай арміі Кітая. 

Вучэнні праходзяць з 15 па 27 чэрвеня пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі генерал-маёра Вадзіма Дзянісенкі. 

Падчас мерапрыемства будуць адпрацаваныя пытанні падрыхтоўкі і вядзення спецыяльных дзеянняў сумесным падраздзяленнем УС Беларусі і Народна-вызваленчай арміі Кітая пры выкананні антытэрарыстычных задач. 

«Правядзенне вучэнняў дазволіць выпрацаваць у асабовага складу высокія баявыя якасці і маральна-псіхалагічную сумяшчальнасць пры дзеяннях у складзе зборных шматнацыянальных падраздзяленняў, а таксама абмяняцца вопытам у арганізацыі і вядзенні спецыяльных дзеянняў пры выкананні антытэрарыстычных задач», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула