БЕЛ Ł РУС

Жыхар Жлобіна тры дні пабыў на волі і зноў адправіўся за краты на дзевяць гадоў

16.06.2015 / 21:50

Суд Жлобінскага раёна 16 чэрвеня прыгаварыў 30-гадовага мясцовага жыхара да дзевяці гадоў пазбаўлення волі за разбой (арт. 207 КК).

Як паведаміла прэс-сакратар Гомельскага абласнога суда Наталля Пугачова, абвінавачваны вызваліўся з калоніі, дзе адбываў пакаранне, і вырашыў адзначыць знамянальную падзею. Грошай у яго не было, і мужчына адважыўся на новае злачынства. Ён з нажом уварваўся ў магазін «Хлебная ніва» і з боем «здабыў» каля 7 мільёнаў рублёў. Прадавец спрабавала аказаць супраціўленне злачынцу, ён прычыніў жанчыне рэзаныя раны рук.

На свабодзе абвінавачваны пабыў усяго тры дні. Міліцыя аператыўна затрымала зламысніка.

Акрамя пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі суд прызначыў абвінавачванаму прымусовае лячэнне ад алкагалізму па месцы адбывання пакарання

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула