БЕЛ Ł РУС

Гэтай зімой маразоў больш ня будзе

19.02.2008 / 12:20

Nashaniva.com

А з чацьвярга пацяплее да сямі градусаў.


З чацвярга істотна пацяплее, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

У першай палове тыдня тэмпература паветра ўначы ад 0 да мiнус 6 градусаў, уноч на 20 лютага пры праясненнях да 10—12 градусаў марозу. Удзень тэмпература ад мiнус 5 градусаў на ўсходзе да плюс 3 градусаў на захадзе Беларусi. З чацвярга тэмпература паветра ўначы стане ад 2 градусаў марозу да 4 цяпла, удзень — плюс 1—7 градусаў. Сярэднясутачная тэмпература паветра ў выхадныя на 5—8 градусаў вышэй за клiматычную норму. Гэтай зiмой моцных маразоў мы ўжо больш не ўбачым.

Аднак невялікія маразы могуць вярнуцца на пачатку сакавіка.

МБ, інф. «Звязда»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула