БЕЛ Ł РУС

Беларускі пацярпелі першую паразу на ЧЕ па баскетболе

17.06.2015 / 20:37

Nashaniva.com

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе пацярпела першую паразу на чэмпіянаце Еўропы (дагэтуль былі чатыры перамогі ў чатырох матчах), што праходзіць у Венгрыі і Румыніі.

Сёння падапечныя Анатоля Буяльскага прайгралі Чэхіі з лікам 70:73, прычым чэшкі вырвалі перамогу літаральна на апошняй секундзе, а беларускі выйгравалі пасля трох чвэрцяў.

У чацвер — матч з Чарнагорыяй (16:30), у пятніцу — з Францыяй.

Беларусь – 2-1, Францыя – 2-0, Турцыя – 2-1, Чарнагорыя – 1-2, Чэхія – 1-2, Грэцыя – 0-2.

У плэй-оф выходзіць чатыры каманды з групы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула