БЕЛ Ł РУС

Будынак Вярхоўнага суда з'явіцца на зялёнай зоне каля парку «Дрымлэнд»

18.06.2015 / 11:14

ЯМ

Новы будынак Вярхоўнага Суда з'явіцца на вуліцы Арлоўскай, праз дарогу ад Палаца Незалежнасці. Ён будзе суседам забаўляльнага парка «Дрымлэнд».

Паводле ўказа прэзідэнта № 142 ад 26 сакавіка 2015 года, участак для будаўніцтва плошчай 3,6 га выключаны з ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны.

Будаваць новы суд будзе іранская кампанія «Кейсан» за свае грошы ўзамен на права дабудаваць комплекс «Магніт» на тры гады пазней за абяцаныя тэрміны.

На дадзены момант Вярхоўны Суд знаходзіцца ў двух будынках, на вуліцах Леніна і Валадарскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула