БЕЛ Ł РУС

Віцэ-прэм'ер РФ заклікаў расіянаў меней есці

19.06.2015 / 11:29

Расійскі віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч заявіў, што ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі расіянам трэба больш і лепш працаваць.

«Агульнае адчуванне ў мяне такое, што нам трэба ўсім у краіне, перш за ўсё, больш і лепш працаваць і атрымліваць ад гэтага задавальненне, можа быць за кошт меншага часу на сняданак», - цытуе ТАСС Дварковіча.

Раней экс-кіраўнік міністэрства фінансаў Аляксей Кудрын заявіў, што Расія знаходзіцца ў паўнавартасным эканамічным крызісе.

У сваю чаргу цяперашні кіраўнік ведамства Антон Сілуанаў лічыць, што ўжо ў канцы года расійская эканоміка, якая знаходзіцца ў рэцэсіі, зноў пачне расці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула