БЕЛ Ł РУС

Расія дамовілася пра будаўніцтва газаправода ў Грэцыю

19.06.2015 / 11:45

Масква і Афіны падпісалі папярэдняе пагадненне пра супрацоўніцтва для будаўніцтва газаправода «Турэцкі паток» праз Грэцыю.

Расія і Грэцыя створаць сумеснае прадпрыемства, якое будуць кантраляваць на парытэтных пачатках. Сродкі на будаўніцтва прадаставіць расійскі бок.

Грэчаскі бок сцвярджае, што фінансаванне газаправода будзе ажыццяўляцца за кошт банка «ВЭБ Капітал», а агульны аб'ём інвестыцый складзе каля 2 млрд еўра.

«Турэцкі паток» прыйшоў на змену праекту «Паўднёвы паток», замарожаныс на фоне абвастрэння адносін Расіі з Еўропай. Чакаецца, што газаправод пройдзе па дне Чорнага мора да Турцыі, а адтуль будзе працягнуты да Грэцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула