БЕЛ Ł РУС

Мінінфарм: За цытаты з «ганебных» артыкулаў kyky.org заблакуюць і ваш сайт

19.06.2015 / 12:17

Юрый Бябешка

Калі ў навіне пра блакіроўку kyky.org ставіць спасылкі на артыкулы, за якія яго заблакавалі, то можна таксама патрапіць пад абмежавальныя санкцыі. Бо ў такім выпадку СМІ, што дае такія спасылкі ці цытаты, займаецца тым жа, за што заблакавалі kyky.org.

Гэтую акалічнасць тлумачыць Еўрарадыё намеснік начальніка упраўлення прававой і кадравай працы Мінінфармацыі Юрый Бябешка.

«Калі вы будзеце даваць спасылку, то вы будзеце займацца тым жа самым (што і kyky.org). Таму, не варта, напэўна, гэтага рабіць».

Калі ж такая спасылка на артыкул з kyky.org ці нейкія цытаты з яго ўбачаць тыя, хто паскардзіўся kyky.org ў Мінінфармацыі, ці самі чыноўнікі міністэрства заўважаць, то такі рэсурс гарантавана атрымае папярэджанне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула