БЕЛ Ł РУС

«Дэкрэт аб дармаедах» дапрацуюць, з яго выключаць некаторыя катэгорыі

19.06.2015 / 12:39

Міністэрства па падатках і зборах Беларусі вызначыцца з магчымымі зменамі ў дэкрэт аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства да канца года.

Пра гэта заявіла сёння журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб МПЗ Святлана Шаўчэнка.

«Цяпер вядзецца збор інфармацыі, якія нормы ў дэкрэце неабходна скарэктаваць. Выяўляюцца пэўныя катэгорыі асоб, якіх, можа быць, трэба ўключыць у спіс тых, хто не павінен плаціць збор. Сказаць канкрэтна, якія катэгорыі патрапяць, не магу. Рашэнне будзе прынята пасля таго, як прапановы будуць прапрацаваны. Інфармацыя будзе сабраная да канца года», - адзначыла Святлана Шаўчэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула