БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Буткявічус: Літва не прымала рашэння пра пастаўкі зброі Украіне

22.06.2015 / 09:55

Літва не прымала рашэнне аб пастаўках зброі Украіне, сцвярджае літоўскі прэм'ер-міністр Альгірдас Буткявічус.

Delfi.lt

Гэтае пытанне павінна разглядацца на пасяджэнні Дзяржрады па абароне. Пакуль я не чуў пра тое, каб у бліжэйшы час было такое пасяджэнне. Ніхто з кіраўніцтва не можа прыняць такога рашэння без пасяджэння рады», — заявіў у нядзелю прэм'ер журналістам ва ўрадзе, каментуючы паведамленні СМІ, што пасол Літвы ва Украіне Марыюс Януконіс заявіў аб планах Вільні пастаўляць зброю Кіеву.

У адказ на пытанне, ці ўзгодніць Літва пытанне паставак зброі з суседнімі краінамі, А. Буткявічус сказаў, што не можа на яго адказаць.

М. Януконіс ў эфіры ўкраінскага «5 канала» заявіў, што «некаторыя крокі ўжо зроблены». «Такая палітычная воля ёсць, і яе публічна выказала найвышэйшае кіраўніцтва Літвы. Некаторыя крокі ўжо зробленыя, мы іх працягнем рабіць, сярод іх будуць і крокі ў кірунку паставак зброі Украіне», — сказаў М. Януконіс. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула