БЕЛ Ł РУС

Хакеры паралізавалі працу аэрапорта Варшавы

22.06.2015 / 10:39

Nashaniva.com

У выніку атакі хакераў на камп'ютарную сістэму авіякампаніі LOT у нядзелю на некалькі гадзін (з 16:00 да 21:00) была часткова паралізавана праца аэрапорта імя Ф. Шапэна ў Варшаве

У прыватнасці, экіпажы не маглі атрымаць доступ да электронных дакументаў, каб пачаць, або скончыць палёт.

Былі адмененыя некалькі ўнутраных і замежных рэйсаў. Праблемы закранулі каля 1 400 пасажыраў.

Цяпер сітуацыя ў аэрапорце вярнулася да ранейшага рытму, зазначае radiozet.pl.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула