БЕЛ Ł РУС

Дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Мяжуеў звольнены праз «складаныя сямейныя абставіны»

24.06.2015 / 12:43

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады дзяржсакратара Рады бяспекі Аляксандра Мяжуева па яго просьбе ў сувязі са складанымі сямейнымі абставінамі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Праўда, ужо вечарам слова «складаныя» знікла з паведамлення і было замененая на «в связи со сложившимися семейными обстоятельствами».

На сайце pravo.by пакуль не з’явіўся афіцыйны ўказ Лукашэнкі аб вызваленні Мяжуева з пасады, таму незразумела як будзе гучаць канчатковая версія.

Таксама чытайце: Пяць фактаў пра былога дзяржсакратара Рады бяспекі і яго дзіўную адстаўку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула