БЕЛ Ł РУС

У Кіеве невядомы абрабаваў банк на 600 тыс. грыўняў, але пакінуў шакаладку «за маральны ўрон»

24.06.2015 / 14:39

Рабаванне адбылося каля 14:20 23 чэрвеня.

У банк на вуліцы Баршчагаўскай зайшоў чалавек у капелюшы і акулярах, адразу накіраваўся ў кабінет дырэктара аддзялення. Пагражаючы прадметам, падобным на пісталет, рабаўнік запатрабаваў грошы з касы. Здабычай зламысніка сталі каля 600 тыс. грыўняў [462 млн беларускіх]. Пры гэтым, ён пакінуў дырэктару шакаладку.

Супрацоўнікі банка выклікалі міліцыю, але на час прыезду праваахоўнікаў рабаўнік паспеў збегчы з месца злачынства ў невядомым кірунку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула