БЕЛ Ł РУС

Лідар System of a Down заклікаў не палітызаваць пратэстныя акцыі ў Ерэване

24.06.2015 / 14:48

Nashaniva.com

Падобна, што жорсткі разгон з вадамётамі і збіваннем людзей, уключаючы журналістаў, прывёў да таго, што колькасць пратэстоўцаў у Ерэване ўзрасла.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook піша лідар вядомага амерыканскага гурту System of a Down Серж Танкян.

«Гэта была мірная сядзячая акцыя. Паліцыя мае права разгону і затрымання, але без выкарыстання празмернай сілы. Сітуацыя не павінна быць палітызавана замежным СМІ або урадамі», — напісаў Танкян.

Паводле яго слоў, акцыі — гэта непалітычная рэакцыя на эканамічную маргіналізацыю значнай часткі армянскага насельніцтва. Музыка лічыць, што урад Арменіі павінен прыкласці ўсе намаганні, каб палепшыць эканамічную сітуацыю для сваіх грамадзян і вырашыць гэтыя і іншыя праблемы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула