БЕЛ Ł РУС

Суд у ЗША пацвердзіў смяротны прысуд бостанскаму бомберу Царнаеву

24.06.2015 / 22:1

Cуд у ЗША пацвердзіў смяротны прысуд Джахару Царнаеву, прызнанаму прысяжнымі вінаватым у выбухах на Бостанскім марафоне ў 2013 годзе.

Суддзя Джордж О'Тул пры абвяшчэнні вердыкта заявіў, што ніхто не ўспомніць пра Царнаева нічога добрага. Яго будуць успамінаць толькі як чалавека, наўмысна «які забіў і скалечыў нявінных людзей».

Перад абвяшчэннем вердыкту Царнаеў выступіў з апошнім словам і прынёс прабачэнні пацярпелым ад выбухаў.

«Калі яшчэ ёсць нейкія сумненні, я вінаваты ў нападзе разам з маім братам.

«Я прашу прабачэння за жыцці, якія я адабраў, за пакуты, якія прычыніў, за нанесеную шкоду, непапраўную шкоду», — сказаў ён.

Ахвярамі двух выбухаў, якія, па версіі следства, зладзілі Джахар Царнаеў і яго старэйшы брат Тамерлан, сталі тры чалавекі, 264 атрымалі раненні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула