БЕЛ Ł РУС

Расія хоча ўрэзаць зніжку на газ для Украіны больш чым у два разы

29.06.2015 / 13:47

Бі-Бі-Сі

Расія пагадзілася падоўжыць зніжку на газ для Украіны на трэці квартал гэтага года, аднак скараціла яе памер.

Паводле слоў расійскага прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева, новая зніжка складзе каля 40 даляраў за тысячу кубаметраў замест цяперашніх 100 даляраў. Адпаведная пастанова будзе падпісана ў бліжэйшы час.

Пры гэтым канчатковая цана газу для ўкраінскага боку складзе прыкладна тыя ж 247 даляраў за тысячу кубаметраў, што і раней. Па словах Мядзведзева, напружаныя адносіны паміж краінамі не перашкодзяць Расіі ісці насустрач Украіне ў разумных межах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула