БЕЛ Ł РУС

11-гадовы хлопчык атрымаў цяжкія траўмы галавы, выскачыўшы на хаду з аўтобуса

1.07.2015 / 14:45

Выпадак адбыўся 24 чэрвеня а 17:00 каля прыпынку па вуліцы Сацыялістычнай у аграгарадку Солы (Смаргонскі раён).

За некалькі метраў ад прыпынку дзверы аўтобуса адчыніліся. З аўтобуса, у якім ехалі дзеці, на хаду выскачыў і паваліўся хлопчык 2004 года нараджэння (11 гадоў). З цяжкімі траўмамі галавы яго шпіталізавалі.

Следчыя агледзелі месца здарэння, цяпер апытваюць відавочцаў. Прызначылі судова-медыцынскую экспертызу і іншыя следчыя эксперыменты. Заведзена крымінальная справа ў адносінах да кіроўцы за парушэнне правілаў эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое прывяло да цяжкага цялеснага пашкоджання дзіцяці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула