БЕЛ Ł РУС

У Расіі ў кавярні мядзведзь адгрыз руку 24-гадовай жанчыне і з'еў ВІДЭА

6.07.2015 / 08:37

Nashaniva.com

Яна п'яная палезла ў вальер са звярамі, што стаіць каля аўтатрасы.

У Томскай вобласці Расіі мядзведзь напаў на 24-гадовую жанчыну ў кавярні. Жывёлу ўтрымлівалі на тэрыторыі прыдарожнай кавярні, ад наведвальнікаў вальер адгароджаны паўтараметровым плотам.

Муж пацярпелай з дзіцем на руках рабіў замову ў кавярні. А п'яная жанчына ці то пералезла цераз плот да мядзведзяў, ці то прасунула туды руку. Адзін з драпежнікаў і адгрыз ёй руку, дый з'еў.

Мядзведзі каля кавярні жылі восем гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула