БЕЛ Ł РУС

Закінуты палігон пад Столінам зноў гарыць

9.07.2015 / 14:05

УШ

Было ўжо 12 выбухаў старых боепрыпасаў. Агульная плошча пажара — каля 200 гектараў.

Тушэнне абцяжарана тым, што на тэрыторыі палігона ёсць старыя боепрыпасы, якія час ад часу выбухаюць, паведамляе прэс-cлужба МНС.

Учора, 8 ліпеня з 15.00 да 20.00 адбылося 12 выбухаў. Акрамя таго, да месца ўзгарання няма пад'язных шляхоў. Пакуль што верталёт МІ-2 РУП «Беллесавія» маніторыць становішча і ажыццяўляе авіяцыйнае патруляванне. З людзей ніхто не пацярпеў.

Нагадаем, што былы вайсковы палігон у Столінскім раёне ўжо гарэў у сярэдзіне чэрвеня. Вогнішча ліквідавалі толькі праз 5 дзён

.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула