БЕЛ Ł РУС

15-гадовая дзяўчына прадала аднакурсніку спайсы, хлопец у рэанімацыі

9.07.2015 / 19:32

Навучэнка аграрна-эканамічнага каледжа з Наваполля затрыманая па падазрэнні ў незаконным распаўсюдзе псіхатропных рэчываў.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог паведаміла, што затрыманню непаўналетняй наркагандляркі папярэднічала следчая і аператыўна-вышуковая праца.

Шукаць яе пачалі пасля таго, як у бальніцу ў цяжкім стане паступіў навучэнец названага каледжа. Ён меў прыкметы атручвання невядомым псіхатропным рэчывам. Як стала пазней вядома следчым, падлетак ужываў курыльную сумесь, якую набыў у сваёй 15-гадовай аднакурсніцы.

У працэсе расследавання праваахоўнікі атрымалі доказы таго, што непаўнагадовая жыхарка Мінскага раёна гандлявала курыльнай сумессю, якая змяшчае асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва МBA (N)–CHM. Рэчыва яна прадавала ў тым ліку сваім аднагодкам.

Непаўнагадовая наркагандлярка ўжо змешчаная ў ізалятар, супраць яе пачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула