БЕЛ Ł РУС

У Непал адпраўленая беларуская гуманітарная дапамога на 3,4 млрд рублёў

11.07.2015 / 10:51

Раніцай 11 ліпеня транспартным самалётам Іл-76 у пацярпелы ад землятрусу Непал адпраўленая гуманітарная дапамога на 3,39 млрд рублёў, паведаміла прэс-служба МНС.

У складзе грузу - палаткі, коўдры, дзіцячае, жаночае і мужчынскае адзенне (курткі, плашчы), цукар, крупы.

У фарміраванні гуманітарнага грузу акрамя МНС узялі ўдзел канцэрны «Белдзяржхарчпрам», «Беллегпрам» і Магілёўскі аблвыканкам. Дастаўкай і суправаджэннем займаюцца МНС, Мінтранс і МЗС. Дапамога адпраўленая ў мэтах выканання пастановы Савета міністраў № 530 ад 24 чэрвеня за кошт сродкаў, прадугледжаных на фінансаванне выдаткаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула