БЕЛ Ł РУС

Бацька пырнуў нажом 19-гадовую дачку. Яго затрымаў кіроўца «хуткай»

13.07.2015 / 15:31

Пра здарэнне, якое адбылося ў Маладзечне ў суботу, 11 ліпеня, распавёў намеснік начальніка Маладзечанскага раённага аддзела ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце Уладзімір Васількоў.

Успыхнула сварка. Бацька пачаў абражаць і біць сваю 19-гадовую дачку. Потым схапіў нож і пырнуў яе.

Дзяўчына разам з маці кінуліся да суседзяў. Тыя выклікалі «Хуткую».

Пакуль дактары аказвалі першую дапамогу пацярпелай, кіроўца службовага аўтамабіля, убачыўшы на лесвіцы вінаватага ў здарэнні, схапіў яго. Малады кіроўца ўтрымліваў мужчыну, пакуль не прыехала міліцыя, якую выклікала «Хуткая дапамога».

Міліцыя дзякуе кіроўцу «Хуткай» Максіму Кушалю за праяўленую смеласць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула