БЕЛ Ł РУС

Украінцы запусцілі камедыйны серыял пра новую кіеўскую паліцыю ВІДЭА

15.07.2015 / 17:46

Аляксандр Арсёнаў

Калі пілотны выпуск будзе мець поспех, выйдуць новыя серыі.

Украінская студыя «Мамахохотала» запусціла інтэрнэт-серыял «Новая паліцыя», які распавядае пра будні рэфармаванай кіеўскай патрульнай паліцыі. Пакуль даступны адзін пілотны эпізод.

Пілотная серыя распавядае пра прыгоды шасці кіеўскіх паліцыянтаў. Сярод іх дзве дзяўчыны і адзін чарнаскуры ўкраінец.

У планах студыі працяг серыялу ў выпадку поспеху пілотнага эпізоду, а таксама магчымы выхад серыялу на ТВ.

Напярэдадні выхаду пілотнай серыі студыя апублікавала нібы знятае мінакамі на вуліцы відэа з удзелам чарнаскурага героя — аўтар пры яго з’яўленні запускае мелодыю з амерыканскага тэлесерыяла «Паліцэйская акадэмія».

За далейшымі серыямі можна сачыць на Youtube-канале студыі «Мамахохотала».

Чытайце таксама:

Украінскі тэлеканал здымае серыял «Апошні маскаль» Галоўны герой «Апошняга маскаля» на «маскаля» не крыўдзіцца

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула