Рудой кандыдатцы адмовілі, бо ў яе ініцыятыўнай групе былі замежнікі
«Рудой кандыдатцы» Ірыне Першыной адмоўлена ў рэгістрацыі.
Як паведамляе Tut.by, у яе ініцыятыўнай групе быў 101 чалавек. Адна трое з іх выявіліся замежнікамі.
Больш за тое, толькі ў 39 чалавек звесткі адпавядалі рэчаіснасці.
ЦВК адзінагалосна прагаласаваў за тое, каб не рэгістраваць ініцыятыўную групу Першыной.