БЕЛ Ł РУС

У Чырвоным касьцёле прайшло разьвітаньне зь Ірынай Казулінай

26.02.2008 / 21:27

ЗП

Дадаўся відэарэпартаж

Некалькі тысячаў чалавек сабралася ў бажніцы, каб разьвітацца з пакутніцай.

Труну зь целам Ірыны Казулінай а 20-й прынесьлі ў касьцёл сьв. Сымона і АленыНа ганку Чырвонага касьцёлу жалобную працэсію сустракаў кс. Уладзіслаў Завальнюк. Наперадзе ішлі Аляксандар Казулін разам з дочкамі.

Потым труну паставілі перад алтаром.

Зараз увесь касьцёл запоўнены людзьмі. На вуліцы стаіць значна меней ‑‑ каля 100 чалавек. Людзі ўскладаюць да труны бел‑чырвона‑белыя кветкі, бел‑чырвона‑белыя вянкі. Але прайсьці да труны досыць складана.

Сьпявае жалобны хор.

У касьцёле знаходзяцца Алесь Міхалевіч, Лявон Баршчэўскі, Аляксандар Мілінкевіч і Іна Кулей, старшыня СПБ Алесь Пашкевіч, Анатоль Сідарэвіч, Віктар Карняенка, Мікола Купава, Артур Фінькевіч, Уладзімер Някляеў, Аляксандар Фядута, пасол Францыі Мірэй Мюсо ды інш.

За касьцёлам стаяць два аўтазакі.

Перад уваходам у касьцёл выстаўлены партрэты Ірыны Казулінай. Таксама вельмі многа кветак і сьвечак каля скульптуры Ісуса.

Відэа Яраслава Сьцешыка і Алеся Бондара

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула