БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Расіі наведаў Славенію

27.07.2015 / 14:8

Сяргей Гезгала

Дзмітры Мядзведзеў сустракаўся з прэм'ер-міністрам Славеніі Міраславам Цэрарам. Расія хацела б прыцягнуць Любляну да ўдзелу ў газаправодзе «Турэцкі паток», каб праз яе газ ішоў у Італію і Аўстрыю.

Славенія пакуль раздумвае.

Традыцыйна на палітыку гэтай 2-мільённай славянскай краіны ўплываюць бізнэс-колы, якія маюць вялікія інтарэсы ў Расіі.

У свой час менавіта маленькая Славенія заблакавала рашэнне Еўрасаюза пра ўзмацненне санкцый супраць лукашэнкаўцаў. Як пісала славенская газета «Дзела», на гэта паўплывала славенская будаўнічая кампанія, якая мела кантракты з «Трайплам» беларускага мультымільянера Чыжа.

На прэс-канферэнцыі Мядзведзеў і Цэрар абодва заявілі пра важнасць захавання тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, але Мядзведзеў пры гэтым дадаў, што трэба ўлічваць рашэнне Крыма пра далучэнне да Расіі, паведамляюць расійскія інфармацыйныя агенцтвы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула