БЕЛ Ł РУС

Назад у 90-я: у Баранавічах рабаўнікі катавалі жанчыну прасам

29.07.2015 / 12:56

УШ

Баранавіцкай міжраённай пракуратурай арыштаваныя двое раней судзімых жыхароў г. Баранавічы, якія ўчынілі разбойны напад на жанчыну ў яе кватэры.

Па словах старшага інспектара групы інфармацыі і грамадскіх сувязяў Баранавіцкага ГАУС Вольгі Сакута, забраўшыся ў жыллё жанчыны, падазраваныя пачалі вымагаць у яе нібыта скрадзеныя ў іх грошы. Спачатку мужчыны абрэзалі сваёй ахвяры валасы, а затым катавалі распаленым прасам.

Забраўшы 300.000 рублёў рабаўнікі сышлі. Аднак неўзабаве іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Рабаўнікам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула