БЕЛ Ł РУС

У Беларусі з’явіўся «свядомы» зефір

30.07.2015 / 10:17

Фабрыка «Красный пищевік» кладзе ў каробкі з ласункам «шпаргалкі», у якіх на рускай і англійскай мове растлумачана значэнне ўзораў нацыянальнага арнаменту.

«Задума зрабіць штосьці з сімволікай беларускіх узораў была даўно, — распавяла kyky.org спецыяліст ААТ «Красный пищевик» Аксана Сысой. — Напачатку гэтага года зацвердзілі ўпакоўку новай лінейкі зефіру – zefir.by – з нацыянальнымі ўзорамі».

Фота: kyky.org

«Калька ў скрынцы першапачаткова была звычайная. Але людзі пачалі пытацца: а што гэтыя ўзоры азначаюць? Тады мы зрабілі на кальцы тлумачэнне. Хацелі данесці, што кожны ўзор — не проста так. Бо не кожны беларус — не кажучы ўжо пра гасцей нашай краіны — ведае пра іх значэнне. А цяпер людзі хочуць пра гэта ведаць!», — сказала прадстаўніца фабрыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула