БЕЛ Ł РУС

Як Лукашэнка даверыў патрымаць сваю кепку старшыні Мінскага райвыканкама ФОТА

1.08.2015 / 18:2

Зміцер Панкавец

Учора падчас наведвання «Мінскай агародніннай фабрыкі» Аляксандр Лукашэнка здзівіў сваім галаўным уборам. Лукашэнка прыехаў на фабрыку ў строгім цёмным касцюме, але ў белай кепцы.

Цікава, што ніхто з чыноўнікаў не адважаўся адзець на сустрэчу кепку ці бейсболку. З пакрытай галавой быў толькі кіраўнік дзяржавы.

У кепцы Лукашэнка каштаваў гародніну, хадзіў па полі, ездзіў на камбайне.

Толькі падчас размовы з дырэктара «Агародніннай фабрыкі» Уладзімірам Парчэўскім кепкі на галаве Лукашэнкі не было. Але аддаў ён яе не ахоўнікам і не паклаў у кішэню. Як паказалі тэлевізійшчыкі, кепку Лукашэнкі ў гэты момант трымаў кіраўнік Мінскага райвыканкама Пятро Ярмаш.

Пятро Ярмаш нарадзіўся ў 1954 годзе ў Морына Іўеўскага раёна. Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1977). Ад 2007 года – старшыня Мінскага раённага выканаўчага камітэта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула