БЕЛ Ł РУС

Перастрэлка падчас футбольнага матчу ў Сальвадоры: 5 загінулых ФОТА

3.08.2015 / 09:35

Пяцёра загінулі і адзін атрымаў раненні ў выніку перастрэлкі, якая адбылася падчас футбольнага матчу ў Сальвадоры. Пра гэта паведамляе партал elsalvador.com.

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Дэльгада. Падчас гульні каля дзевяці чалавек з'явіліся на стадыёне і пачалі страляць па футбалістах.

Паводле папярэдніх дадзеных, ахвярамі нападу сталі футбалісты з горада Эль Трансіта, якія прыехалі на матч. У паліцыі падазраюць, што трое з загінулых з'яўляюцца членамі вулічнай банды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула