БЕЛ Ł РУС

Беларускі рубель працягвае падаць. Даляр ужо больш за 15700

6.08.2015 / 12:10

Nashaniva.com

Даляр стабільна даражэе ў Беларусі з 24 ліпеня. Не было ніводнага дня, каб амерыканская валюта патаннела. У выніку афіцыйны курс узняўся з 15108 да 15707 беларускіх рублёў, дзень за днём абнаўляючы гістарычным максімум. За гэтыя паўмесяца дэвальвацыя склала 4%.

Еўра за гэты час таксама не спаў у шапку. Курс вырас з 16616 да 17119 рублёў (дэвальвацыя на 6,5%).

Расійскі рубель, які губляе вартасць у параўнанні з іншымі валютамі, тым часам апусціўся да 246,12 беларускага рубля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула