БЕЛ Ł РУС

Чарговы душны дзень, але можна схавацца ў Гродне

11.08.2015 / 09:45

СГ

Гродна і паўночны захад Беларусі — куточак холаду. Сёння, у аўторак, там будзе ўсяго плюс 29. 

У Брэсце і Віцебску — плюс 31. У Магілёве плюс 32. У Гомелі і Мінску — плюс 33. І ніводнага дажджа.

Невялічкія дажджы магчымыя ў цэнтры краіны ў сераду. Пры гэтым тэмпература паветра ў сераду нават вырасце, у тым ліку на Гродзеншчыне, да 32—34 градусаў.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, вялікая спёка ўтрымаецца да чацвярга-пятніцы. Пасля дзённыя тэмпературы знізяцца да 25—28 градусаў.

Толькі для агароднікаў няма добрых навін: дажджоў не чакаецца нават пасля адноснага пахаладання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула