БЕЛ Ł РУС

Грамадзянін Малдовы ехаў праз літоўскую мяжу на счэпцы паміж вагонамі

11.08.2015 / 11:39

10 жніўня ў пункце пропуску «Гудагай-1», на чыгуначнай станцыі «Гудагай», памежным нарадам на счэпцы паміж вагонамі пасажырскага цягніка №359 «Адлер — Калінінград» за спробу парушэння Дзяржаўнай мяжы з Рэспублікі Беларусь у Літоўскую Рэспубліку затрыманы грамадзянін Малдовы.

Як патлумачыў парушальнік памежнікам, ён накіроўваўся ў Вільню на пахаванне.

Цяпер праводзіцца разбіральніцтва. За наўмыснае незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, калi гэта дзеянне не цягне крымінальнай адказнасці, а таксама замах на такое перасячэнне, цягнуць папярэджанне з дэпартацыяй альбо накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да ста базавых велічынь з дэпартацыяй або без дэпартацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула