БЕЛ Ł РУС

Мітрапаліт Павел асвяціў крыж для будынка праваслаўнай царквы ў «доме БНР» у Мінску ФОТЫ

14.08.2015 / 15:33

Фота Сяргея Гудзіліна

Беларуская праваслаўная царква 14 жніўня правяла асвячэнне і ўстаноўку крыжа на купал Юбілейнага дома — гістарычнага будынка на праспекце Незалежнасці каля Кастрычніцкай плошчы. Ва ўрачыстасцях прымаў удзел Мітрапаліт Павел. Пасля асвячэння і малебну, крыж быў усталяваны на купал Юбілейнага дому.

Юбілейны дом — помнік архітэктуры пачатку ХХ ст. пабудаваны на ахвяраванні вернікаў на тэрыторыі Архірэйскага падворка ў 1913 годзе, да 300-годдзя дома Раманавых. Да рэвалюцыі ў ім размяшчаўся царкоўна-археалагічны музей і праводзіліся сходы духавенства Мінска.

У ліпені—жніўні 1918 тут размяшчалася Рада БНР.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула