БЕЛ Ł РУС

За мінулыя суткі расійскія баевікі здзейснілі рэкордную колькасць абстрэлаў украінскай тэрыторыі

15.08.2015 / 10:38

СГ

За 14 жніўня расійскія сілы 175 разоў парушылі рэжым спынення агню, паведамляе прэс-цэнтр АТА ў Кіеве. 25 разоў баевікі ўжывалі артылерыю, 64 — мінамёты, 19 — рэактыўныя сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град», 93 — стралковую зброю і гранатамёты.

Увечары асабліва шчыльныя абстрэлы ўкраінскіх пазіцый ішлі пад Данецкам, дзе расійскія сілы хочуць адсунуць лінію фронту ад Данецка ўглыб Украіны.

У выніку абстрэлаў у Дзяржынску Данецкай вобласці загінулі два шахцёры, ёсць ахвяры і ў іншых раёнах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула