БЕЛ Ł РУС

Следчы камітэт: Уладзімір Беражкоў абвінавачваецца ў крадзяжы 1 мільярда рублёў

21.08.2015 / 10:39

КМ

Расследаванне працягваецца.

Уладзімір Беражкоў.

Як паведамілі ў Следчым камітэце, аператыўнымі супрацоўнікамі МУС задакументаваны абставіны злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі генеральным дырэктарам хакейнага клуба «Дынама-Мінск» Максімам Суботкіным, якое пацягнула прычыненне шкоды клубу ў асабліва буйным памеры.

«Акрамя таго, супрацоўнікамі міліцыі выяўлены факты крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненага генеральным менеджарам Уладзімірам Беражковым. Апошні на працягу года сістэматычна прысвойваў грашовыя сродкі хакейнага клуба і распараджаўся імі па сваім меркаванні.

У цяперашні час папярэдні памер выкрадзенага Уладзімірам Беражковым ацэньваецца ў суму не менш за адзін мільярд рублёў.

Канчатковы памер шкоды, прычыненай службовай асобай, вызначаецца», — адзначылі ў СК.

Суботкіну і Беражкову прад'яўлена абвінавачанне. Яны знаходзяцца пад вартай. 

Расследаванне крымінальных спраў працягваецца.

Глядзіце таксама: Пяць фактаў пра арыштаванага Уладзіміра Беражкова

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула