БЕЛ Ł РУС

Завершаны здымкі фільму пра габрэйскіх партызанаў у Налібоцкай пушчы

4.03.2008 / 20:5

Nashaniva.com

Стужка галівудзкага рэжысёра Эдварда Цьвіка выкліча неадназначную рэакцыю ў Беларусі.


Тувія Бельскі

Галівудзкі рэжысёр Эдвард Цьвік завершыў у Літве здымкі фільма пра падзеі Другой сусьветнай вайны на Беларусі.

У галоўнай ролі камандзіра габрэйскага патрызанскага атраду зьняўся галівудзкі актор Дэніэл Крэйг, Джэймс Бонд з «Казіно «Рояль».

У аснову фільма пакладзены сцэнар Клэя Фромана па кнізе Нехамы Тэк. Дэніэл Крэйг зьняўся ў ролі аднаго з братоў -- Тувіі Бельскага.

Прэм’ера ваеннай драмы «Defiance», што можна перакласьці як «Выклік», чакаецца ўвосень. Бюджэт стужкі — $50 млн, паведамляе сайт jewish.ru

Фільм галівудзкага рэжысёра Эдварда Цьвіка выкліча неадназначную рэакцыю ў Беларусі.

Глядзі яшчэ
Джэймс Бонд уцёк у Беларусь
Камэнтар Валянціна Тараса

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула